На Хайнане ствараюць пілотную зону медыцынскага турызму

2022-04-21 13:21:36
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На Хайнане стартаваў Бааоскі азіяцкі форум, які працягнецца да 23 красавіка. Да 2025 года Хайнань абзавядзецца ўласнай мытнай сістэмай, незалежнай ад мацерыковай часткі краіны. Гэта дазволіць пашырыць праграму д'юці-фры, а таксама спрасціць правілы ўвозу тавараў. Выйграе ад гэтага і сфера медпаслуг — пацыенты могуць атрымаць доступ да найноўшых замежных тэхналогій і лекаў, не пакідаючы межаў Кітая.

"Горад надзеі Баао" — так на Хайнане называюць пілотную зону медыцынскага турызму Лэчэн. Гэта асаблівая тэрыторыя, дзе кампаніі могуць атрымаць спецыяльныя ліцэнзіі на выкарыстанне новых лекаў і абсталявання, якія прайшлі праверку ў ЗША або ЕС, але пакуль не ўхваленых у Кітаі. Ужо зараз тут працуе 20 клінік і даследчых цэнтраў, яшчэ 10 рыхтуецца да адкрыцця.

Дапамагае развіццю зоны ўнікальная палітыка ліцэнзавання лекаў і абсталявання. Клінікі і фармкампаніі з Кітая і іншых краін атрымалі магчымасць хутка і з мінімальнымі адміністрацыйнымі бар'ерамі праводзіць тут выпрабаванні новых прэпаратаў і медтэхнікі.

Кіраўнік аддзела міжнародных адносін пілотнай зоны медыцынскага турызму Лэчэн Пітар Бутсма: "Лэчэн — адзінае месца ў Кітаі, дзе можна выкарыстоўваць базы даных Дзяржупраўлення па кантролі за медыцынскімі прадуктамі. Гэта дазваляе за даволі кароткі час і пры абмежаваных выпрабаваннях атрымаць неабходныя ліцэнзіі ад дзяржорганаў" .

Зараз на этапе выпрабаванняў тут знаходзіцца 9 медыкаментаў і 14 відаў новай тэхнікі. У мінулым годзе ў пілотнай зоне арганізавалі Міжнародную выставу медыцынскіх інавацый, што дало магчымасць наладзіць імпарт найноўшага фармацэўтычнага абсталявання з усяго свету. Мясцовыя ўлады разлічваюць, што з ростам колькасці медустаноў правінцыя будзе прыцягваць усё больш пацыентаў, стымулюючы развіццё сферы медпаслуг у правінцыі.

(Фота: “Сіньхуа”)

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ