У Пекіне не чакаецца перабояў у пастаўках прадуктаў харчавання на фоне выбліску COVID-19

2022-04-29 13:32:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

"Сіньфадзі" — найбуйнейшы сельскагаспадарчы рынак Пекіна. Праз яго паступае тры чвэрці спажываных у 21-мільённым горадзе мяса і агародніны. Летась яго абарот перавысіў 108 мільярдаў юаняў. Рознічныя сеткі, рэстараны, невялікія прадуктовыя крамы — амаль усе яны купляюць прадукты менавіта на «Сіньфадзі» з-за шырокага асартыменту і даступных коштаў.

Кіраўнік прэс-службы рынку Сіньфадзі Тун Вэй: “У сераду мы паставілі амаль 26 тысяч тон агародніны. Гэта рэкорд з моманту адкрыцця рынку 34 гады таму. Прапанова зараз перавышае попыт, што прыводзіць да зніжэння коштаў. У аўторак сярэднеўзважаны кошт на агародніну складаў амаль 5,2 юаня за кілаграм, але зараз кошт знізіўся больш чым на 20%. Кошты вярнуліся да нормы".

Збожжавыя, садавіна, агародніна — прадаўцы абяцаюць, што праблем з наяўнасцю не будзе пры любым развіцці падзей. Не чакаюць праблем з пастаўкамі прадуктаў і ў адміністрацыі рынку "Сіньфадзі". За трыццаць гадоў працы яна наладзіла і лагістыку, і кантакты з дыстрыбутарамі па ўсім Кітаю.

На складах рынку зараз даступна больш за тры тысячы тон агародніны працяглага захоўвання. Цыбуля, морква, бульба — гэтага будзе дастаткова нават пры пяціразовым росце попыту. У "Сіньфадзі" ўпэўненыя, што ўсе гэтыя меры не дазволяць дапусціць нават кароткачасовага дэфіцыту ў крамах і рэстаранах.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ