Кітай устанавіў ля вострава Хайнань уласную сістэму падводнай здабычы нафты і газу

2022-05-16 13:10:02
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Першая сістэма падводнай здабычы нафты кітайскай распрацоўкі паспяхова ўстаноўлена ў раёне Інгэхай правінцыі Хайнань. Гэта частка праекта Кітайскай нацыянальнай карпарацыі па эксплуатацыі марcкіх нафтавых рэсурсаў. Уласная сістэма падводнай здабычы дазволіць КНР эфектыўна распрацоўваць нафтагазавыя радовішчы на шэльфе Паўднёва-Кітайскага мора.

Кітайская нацыянальная карпарацыя па эксплуатацыі марcкіх нафтавых рэсурсаў стала першай азіяцкай і шостай у свеце кампаніяй, якая стварыла сваю сістэму падводнай здабычы. Паспяховая рэалізацыя праекта пацвярджае, што зараз Кітай здольны спраектаваць, вырабіць і ўстанавіць поўны камплект абсталявання для распрацоўкі марскіх нафтагазавых радовішчаў.

Галоўны інжынер Хайнаньскага філіяла Кітайскай нацыянальнай карпарацыі па эксплуатацыі марcкіх нафтавых рэсурсаў Лю Шуцзе сказаў: "Новая сістэма дазволіць знізіць сабекошт здабычы прыкладна на 27%. Эфектыўная распрацоўка прыродных рэзервуараў вуглевадародаў мае вялікае значэнне для паскарэння ўнутранай разведкі нафты і газу і павышэння ўзроўню энергетычнай самадастатковасці Кітая".

Па разліках, падводная сістэма здабычы будзе працаваць 20 гадоў без дадатковага абслугоўвання. У распрацоўцы ключавых тэхналогій удзельнічалі 16 арганізацый. Новую сістэму падводнай здабычы выкарыстоўваюць пры распрацоўцы прыродных рэзервуараў з газам вакол платформы Лэдун радовішча Дунфан 1-1. Свідравіна дазволіць здабываць каля 200 мільёнаў кубаметраў прыроднага газу за год.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ