У Пекіне будуць паслаблены абмежаванні ў сувязі з паляпшэннем эпідэміялагічнай сітуацыі

2022-06-06 14:08:06
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Пекіне будуць аслаблены абмежаванні ў сферы грамадскага харчавання, адукацыі і экспрэс-дастаўкі ў сувязі з паляпшэннем эпідэміялагічнай сітуацыі ў горадзе, паведамілі ў нядзелю мясцовыя ўлады. Новыя правілы набудуць моц з панядзелка ва ўсіх раёнах кітайскай сталіцы, за выключэннем раёна Фэнтай і некаторых мікрараёнаў у раёне Чанпін.

Пачынаючы з панядзелка, рэстараны змогуць абслугоўваць наведвальнікаў унутры памяшкання, а кур'ерам будзе дазволена ўваходзіць у мікрараёны. Грамадскім месцам, такім як бібліятэкі, музеі, кінатэатры і спартыўныя залы, дазволена аднавіць работу, пры гэтым агульная колькасць наведвальнікаў не павінна перавышаць 75 працэнтаў максімальнай умяшчальнасці.

Усе, хто наведвае грамадскія месцы і карыстаецца грамадскім транспартам, павінны мець адмоўны вынік тэсту на нуклеінавыя кіслоты каранавіруса, атрыманы на працягу 72 гадзін.

Апроч вучняў выпускных класаў, навучэнцы ўсіх класаў пачатковай, сярэдняй і старэйшай школ могуць вярнуцца ў школы з 13 чэрвеня, у той час як дзіцячыя садкі могуць аднавіць працу з 20 чэрвеня.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ