Старажытныя водагаспадарчыя збудаванні знойдзены ў Цэнтральным Кітаі

2022-06-14 12:41:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Тры буйныя вадаадводы, якія датуюцца часамі праўлення дынастый Вэй і Цзінь /220-420 гг. н.э./, выяўлены кітайскімі археолагамі ў правінцыі Хэнань /Цэнтральны Кітай/. Гэтыя старажытныя водагаспадарчыя збудаванні на тэрыторыі г. Лаян уяўляюць сабой паралельныя каменныя падземныя каналы, паведаміла група археолагаў з Інстытута археалогіі Акадэміі грамадскіх навук Кітая.

"Маштаб і форма мура трох вадаадводаў крыху адрозніваюцца, але яны былі спланаваны і пабудаваны ў адзіным ключы", — сказаў намеснік кіраўніка групы Го Сяатаа.

Гістарычныя дакументы сведчаць аб тым, што гэтыя вадаадводы выкарыстоўваліся для адводу вады з палацавага комплексу канала, які знаходзіўся за межамі, у паўночную частку палацавага комплексу, адзначыў ён.

"Увесь гэты комплекс водагаспадарчых збудаванняў сведчыць аб высокім узроўні майстэрства пры распрацоўцы праектаў сферы воднай гаспадаркі ў часы дынастый Вэй і Цзінь, а таксама аб узроўні дасведчанасці ў пытаннях выкарыстання водных рэсурсаў у сталіцы таго часу", — падзяліўся кіраўнік групы археолагаў Лю Таа.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ