У Пекіне пачаў працу найбуйнейшы ў Азіі пасажырскі чыгуначны вузел

2022-06-21 15:48:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Найбуйнейшы ў Азіі пасажырскі чыгуначны вузел уведзены ў эксплуатацыю ў панядзелак у Пекіне.

Пекінскі чыгуначны вакзал "Фэнтай" агульнай плошчай прыблізна 400 тыс. квадратных метраў, што эквівалентна памеру 56 стандартных футбольных палёў, мае 32 чыгуначныя пуці і 32 платформы. Тут адначасова могуць знаходзіцца 14 тыс. пасажыраў.

Чыгуначная станцыя "Фэнтай", размешчаная на поўдні Пекіна, пабудавана ў 1895 годзе і выкарыстоўвалася для пасажырскіх і грузавых перавозак, а таксама фарміравання чыгуначных саставаў аж да свайго закрыцця ў 2010 годзе. Праца па яе рэканструкцыі пачалася ў 2018 годзе. Пасля рэканструкцыі станцыя набыла новае аблічча.

Гэта першы ў краіне чыгуначны вакзал з двух'яруснай канструкцыяй для абслугоўвання высакахуткасных і звычайных цягнікоў. Пад чыгуначным вакзалам знаходзіцца станцыя метро, што забяспечвае зручны трансфер.

Кампанія-аператар станцыі заявіла, што на папярэднім этапе эксплуатацыі станцыя “Фэнтай” будзе абслугоўваць 120 пасажырскіх цягнікоў за дзень.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ