Кітайскія навукоўцы вывелі цеплаўстойлівы рыс

2022-06-21 15:48:39
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскія селекцыянеры вывелі цеплаўстойлівы рыс, які можа расці ва ўмовах працяглай моцнай спёкі. Мадыфікаваны рыс можа даваць багаты ўраджай пры пастаянных тэмпературах да 38 градусаў Цэльсія.

Навінка з'явілася дзякуючы мадыфікацыі двух генаў рысу. Даследчыкі адзначаюць, што такую ж мадыфікацыю ў будучыні правядуць з генамі пшаніцы і соі, якія таксама змогуць расці пры моцнай спёцы.

Раней Кітай вывеў некалькі сартоў рысу, здольных расці на саланчаках. Яны могуць даваць ураджай ад 45 да 100 цэнтнераў з гектара. Імі плануецца засеяць да 20 млн га засоленых глебаў у Кітаі. Дзякуючы гэтаму краіна зможа дадаткова вырошчваць як мінімум 90 млн тон рысу за год. Плошча пасеваў у будучыні можа пашырыцца: агульная тэрыторыя саланчаку ў КНР ацэньваецца ў 100 млн га.

Эксперты адзначаюць, што культывацыя рысу на засоленых глебах абцяжарана недахопам працоўнай сілы. Праблема збольшага вырашана дзякуючы карпарацыі Huawei, якая запусціла сістэму маніторынгу стану глебы, умоў надвор'я і нашэсцяў шкоднікаў на пасяўных плошчах саланчаковага рысу. Такім чынам, для маніторынгу стану ўраджаю практычна не патрабуецца людзей.

"Бацька гібрыднага рысу" Юань Лунпін казаў, што, апроч далейшага павышэння ўраджайнасці, надзённай задачай таксама з'яўляецца пашырэнне яго пасяўных плошчаў у глабальным маштабе. «Калі 50% рысавых палёў па ўсім свеце засадзіць гібрыдным рысам, сярэдняя глабальная ўраджайнасць павысіцца на 20 цэнтнераў з гектара. Гэта дазволіць дадаткова накарміць 500 мільёнаў чалавек», — быў упэўнены знакаміты навуковец.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ