Тайканаўты місіі "Шэньчжоу-13" узнагароджаны медалямі

2022-06-23 11:48:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Тры члены экіпажа кітайскага пілатуемага карабля "Шэньчжоу-13" узнагароджаны медалямі за выдатныя заслугі ў касманаўтыцы Кітая. Чжай Чжыган, камандзір місіі, і Ван Япін, першая жанчына на кітайскай касмічнай станцыі, атрымалі медалі за заслугі ў касманаўтыцы 2-й ступені, а Е Гуанфу ўдастоены медалі 3-й ступені і ганаровага звання "Герой-тайканаўт".

Узнагароды прысуджаны ЦК КПК, Дзяржсаветам КНР і Цэнтральнай ваеннай радай.

Місія "Шэньчжоу-13" стала другім касмічным палётам для Чжай Чжыгана, які зноў узяў на сябе абавязкі камандзіра. Ён тройчы выконваў аперацыі ў адкрытым космасе, што з'яўляецца самым вялікім паказчыкам сярод кітайскіх тайканаўтаў на сённяшні дзень.

Касмічны палёт стаў другім для Ван Япін і першым для Е Гуанфу. Запушчаны 16 кастрычніка 2021 года касмічны карабель "Шэньчжоу-13" даставіў траіх членаў экіпажа на асноўны модуль кітайскай касмічнай станцыі "Цяньхэ", дзе яны жылі і працавалі на працягу шасці месяцаў, што стала самым працяглым знаходжаннем у космасе для тайканаўтаў Кітая.

Падчас знаходжання на арбіце яны двойчы ажыццявілі пазакарабельную дзейнасць і правялі два адукацыйныя заняткі ў прамым эфіры з касмічнай станцыі.

Місія "Шэньчжоу-13" знамянуе завяршэнне праверкі Кітаем ключавых тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца на арбітальным модулі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ