Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Сунь Чуньлань заклікала да стрымлівання COVID-19 у Пекіне

2020-06-16 18:26:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

14 чэрвеня  віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Сунь Чуньлань заклікала да рашучых мер па  стрымліванні распаўсюджвання кропкавых выпадкаў заражэння COVID-19 у Пекіне.  Такую заяву яна зрабіла падчас пасяджэння міжведамаснага механізму Дзяржсавета  КНР па прафілактыцы і кантролі за эпідэміяй COVID-19.


Адзначыўшы,  што ўсе новыя кластарныя выпадкі заражэння ў Пекіне звязаны з аптовым рынкам  сельгаспрадукцыі «Сіньфадзі», на якім працуе і які наведвае велізарная  колькасць людзей, Сунь Чуньлань папярэдзіла аб вялікай рызыцы распаўсюджвання  віруса і запатрабавала рашучых мер рэагавання на сітуацыю.


Яна  заклікала да правядзення «самага строгага эпідэміялагічнага расследавання» на  рынку і ў раёне каля яго, а таксама «дбайнаму адсочванню крыніц» для выяўлення  і кантролю за крыніцай інфекцыі.

Сунь  Чуньлань падкрэсліла, што неабходна павялічыць магчымасці Пекіна ў правядзенні  тэстаў на выяўленне нуклеінавых кіслот каронавіруса, каб ахапіць усе ключавыя  раёны і групы насельніцтва, а таксама пашырыць маштабы тэставання для хуткага  выяўлення інфекцыі і бессімптомных носьбітаў COVID-19.

Яна адзначыла, што задача правядзення прафілактыкі і  кантролю над эпідэміяй ва ўмовах нармалізацыі жыцця і працы па-ранейшаму  цяжкая, а таксама заклікала да пастаянных працяглых намаганняў для абароны ад  завозных выпадкаў заражэння COVID-19 з-за мяжы і недапушчэння ўзнікнення другой  хвалі эпідэміі ўнутры краіны . -0-

 

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ