Сі Цзіньпін старшынюе на Спецыяльным саміце кітайска-афрыканскага супрацьэпідэмічнага супрацоўніцтва

2020-06-18 19:30:12
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін старшынюе на спецыяльным саміце Кітай-Афрыка па супрацьэпідэмічным супрацоўніцтве, які праходзіць у фармаце відэаканферэнцыі.   

Саміт праходзіць па сумеснай ініцыятыве Кітая і ПАР - краіны, якая старшынюе ў Афрыканскім Саюзе / АС /, і Сенегала, сустаршыні Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве.

У Саміце прымаюць удзел кіраўнікі афрыканскіх краін, у тым ліку краінаў прэзідыума Асамблеі кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў АС, а таксама лідары краін, старшынствуючых ў асноўных афрыканскіх субрэгіянальных арганізацыях, і старшыня Камісіі АС.

Акрамя таго, у якасці асаблівых гасцей на мерапрыемстве прысутнічаюць генеральны сакратар ААН і генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ