Улады Кітая павысілі ўзровень рэагавання на НС на фоне ліўняў

2020-07-08 17:42:58
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Галоўны дзяржаўны штаб па барацьбе з паводкамі і засухай КНР сёння павысіў узровень экстранага рэагавання на паводкі з чацвёртага да трэцяга. Гэта мера выклікана тым, што зацяжныя ліўні працягваюць наносіць шкоду шматлікім рэгіёнам краіны.

З-за сур'ёзных паводак штаб і Міністэрства па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі напярэдадні накіравалі яшчэ дзевяць працоўных груп у розныя рэгіёны краіны, уключаючы горад Чунцін, правінцыі Сычуань, Хунань і Цзянсу. Раней для аказання садзейнічання ў барацьбе з паводкамі працоўныя групы былі накіраваны ў правінцыі Хубэй і Аньхой.

Зацяжныя ліўні працягваюцца на поўдні Кітая, і ў большай частцы рэк у пацярпелых рэгіёнах узровень вады ўжо пераваліў за крытычную адзнаку.  -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ