У Кітаі распрацавалі пілатуемы батыскаф для праверкі трываласці вадасховішчаў

2020-07-14 14:57:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Як паведаміла кітайская дзяржаўная суднабудаўнічая карпарацыя CSSC, новы батыскаф быў сумесна распрацаваны CSSC, Нанкінскім навукова-даследчым інстытутам воднай гаспадаркі і адной з тэхналагічных кампаній у горадзе Ханчжоу.

Батыскаф важыць 6,6 тоны, мае даўжыню ў 4,6 метра, шырыню ў 2,6 метра і вышыню ў 2,3 метра, дазваляе змясціць двух чалавек. На ім усталяваны вялікі блістэр для назірання.

Апарат абсталяваны прыладамі для падводнай ачысткі, сістэмамі трохмернай візуалізацыі і прыладамі для падводнай рэзкі, з дапамогай якіх ён здольны правяраць высокія дамбы і буйныя вадасховішчы, а таксама здзяйсняць рамонт пашкоджаных месцаў.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ