Кітайскія турагенцтвы аднавілі паездкі паміж правінцыямі

2020-07-15 11:31:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Турыстычныя агенцтвы ў Кітаі атрымалі дазвол на аднаўленне групавых паездак паміж правінцыямі, прыпыненых у перыяд эпідэміі COVID-19. Пра гэта гаворыцца ў цыркуляры Міністэрства культуры і турызму КНР. Тым не менш, пакуль застаюцца пад забаронай групавыя туры ў рэгіёны з сярэдняй і высокай рызыкай заражэння, а таксама замежныя групавыя паездкі.

У турыстычных славутасцях колькасць наведвальнікаў, якія адначасова знаходзяцца на месцы, абмежавана 50% максімальнай колькасці турыстаў для канкрэтнай мясцовасці.

Цыркуляр змяшчае патрабаванне да турагенцтваў забяспечыць вадзіцеляў, экскурсаводаў і турыстаў неабходнымі сродкамі абароны, у тым ліку маскамі, прыборамі для вымярэння тэмпературы і аднаразовымі пальчаткамі. Турысты павінны прад'явіць агенцтву QR-код са звесткамі аб стане здароўя пры куплі тура. У дакуменце падкрэсліваецца, што турысты з павышанай тэмпературай у групавыя паездкі не дапускаюцца.

У адпаведнасці з цыркулярам, на турыстычных аб'ектах варта ўзмацніць меры па падтрыманні дэзінфекцыі і не дапускаць навалы наведвальнікаў. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ