Лі Кэцян наведаў Шанхай

2020-09-23 17:39:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян 21-22 верасня знаходзіўся з інспекцыйнай паездкай у Шанхаі. Ён падкрэсліў важнасць намаганняў па далейшым ажыццяўленні палітыкі рэформаў і адкрытасці, садзейнічанні інавацыйнаму развіццю, а таксама стабілізацыі становішча ў галіне занятасці ў мэтах умацавання асновы для аднаўленчага росту эканомікі.

Падчас інспекцыі Лі Кэцян наведаў пілотную зону свабоднага гандлю ў Шанхаі, а таксама некалькі прадпрыемстваў, у тым ліку кампанію Ximalaya, якая прадстаўляе платформу для абмену аўдыёфайламі, Банк камунікацый, а таксама офіс вядучага пастаўшчыка кадравых паслуг у краіне 51job.com. Ён таксама наведаў шанхайскі універсітэт "Цзяатун" і галоўную гандлёвую вуліцу Шанхая.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ