МЗС КНР: Кітай рашуча выступае супраць паклёпу ЗША, які гучыць з трыбуны ААН

2020-09-24 15:19:45
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай выступае рашуча супраць таго, каб ЗША, выкарыстоўваючы трыбуну ААН, фабрыкавалі хлусню, вылучалі неабгрунтаваныя абвінавачванні супраць Кітая і паклёпнічалі і ачарнялі яго, зыходзячы са сваіх палітычных мэтаў. Пра гэта 23 верасня на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь.

Каментуючы выступленне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў рамках 75-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, Ван Вэньбінь адзначыў, што меры Кітая па барацьбе з эпідэміяй COVID-19, выкліканай каронавірусам новага тыпу, шырока адобрыла і падтрымала міжнародная супольнасць. Спробы ЗША перакласці віну за неэфектыўную барацьбу з COVID-19 на Кітай безгрунтоўныя і бесперспектыўныя.

Кітай рашуча адхіляе беспадстаўныя абвінавачванні ў свой адрас і заклікае Злучаныя Штаты спыніць палітычныя гульні, адмовіцца ад унілатэралізму, узяць на сябе адказнасць за дапушчаныя памылкі і належным чынам выконваць свае абавязацельствы ў сферы грамадскай аховы здароўя і міжнароднага права, падкрэсліў дыпламат.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ