Кітай зноў дазволіць уезд у краіну замежным грамадзянам з трыма катэгорыямі дзеючых ВНЖ

2020-09-24 15:21:35
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі абвясцілі, што краіна зноў дазволіць уезд для замежных грамадзян з трыма катэгорыямі віду на жыхарства / ВНЖ /.

Заява была зроблена сумесна Міністэрствам замежных спраў КНР і Дзяржаўным упраўленнем па справах міграцыі КНР.

У новай заяве ўдакладняецца, што пачынаючы з 00:00 28 верасня 2020 г. замежныя грамадзяне з дзеючымі кітайскімі ВНЖ, якія прадугледжваюць працу, рашэнне асабістых пытанняў і пражыванне, змогуць уехаць на тэрыторыю Кітая без неабходнасці падаваць на новую візу.

Трымальнікі вышэйпералічаных трох катэгорый ВНЖ, што закончыліся пасля 00:00 28 сакавіка, могуць звярнуцца за адпаведнымі візамі ў амбасады і консульствы КНР, падаўшы пры гэтым мінулыя ВНЖ і адпаведныя матэрыялы і пры ўмове, што мэта іх візіту ў Кітай застаецца без зменаў.

Вышэйпаказаныя катэгорыі грамадзян абавязаны строга выконваць правілы прафілактыкі і кантролю над эпідэміяй, якія дзейнічаюць у Кітаі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ