Погляды Сі Цзіньпіна: «Якая ААН трэба свету?»

2020-09-24 16:36:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 21 верасня выступіў з важнай прамовай на пасяджэнні высокага ўзроўню ў гонар 75-й гадавіны ААН. Перад тварам новай абстаноўкі і новых выклікаў якая ААН трэба свету? Якую ролю павінна адыгрываць арганізацыя ў постэпідэмічную эпоху? Давайце даведаемся пра погляды Сі Цзіньпіна.

ААН павінна адстаяць справядлівасць. Узаемапавага і роўнасць усіх дзяржаў, вялікіх ці малых - патрабаванне часу і першачарговы прынцып Статута ААН.

Усім краінам свету варта прытрымлівацца прынцыпу "сумеснага абмеркавання, сумеснай рэалізацыі і сумеснага выкарыстання», абараняць усеагульную бяспеку, дзяліцца адзін з адным дасягненнямі развіцця і разам вызначыць лёс свету.

Неабходна нарошчваць прадстаўнічасць і права голасу дзяржаў, якія развіваюцца, каб інтарэсы і жаданне большасці краін свету больш збалансавана былі прадстаўлены ў ААН.

Варта строга выконваць прынцып вяршэнства закона. Трэба няўхільна адстойваць мэты і прынцыпы Статута ААН. Пры каардынацыі міждзяржаўных адносін і іх інтарэсаў можна толькі абапірацца на механізм і правілы.

Трэба садзейнічаць супрацоўніцтву. Неабходна спалучаць інтарэсы сваёй краіны з агульнымі інтарэсамі краін свету, пашыраць агульныя падыходы інтарэсаў для фарміравання вялікай міжнароднай сям'і ў духу гармоніі і супрацоўніцтва.

Трэба факусавацца на дзеяннях. ААН варта арыентавацца на рашэнне праблем і дасягненне рэальных вынікаў, збалансавана прасоўваць бяспеку, развіццё і правы чалавека, завастрыць пытанне развіцця ў макраструктуры глабальнага парадку.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ