Кітайскія "правілы па спісе ненадзейных суб'ектаў" не накіраваныя супраць канкрэтных краін або прадпрыемстваў - міністэрства камерцыі

2020-09-25 14:48:22
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

"Правілы па спісе ненадзейных суб'ектаў", якія дзейнічаюць у Кітаі, не накіраваныя супраць якой-небудзь канкрэтнай краіны або прадпрыемстваў. Гэта сёння падкрэслілі ў Міністэрстве камерцыі КНР.

Як адзначыў на брыфінгу для прэсы афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн, уключэнне прадпрыемстваў у гэты спіс залежыць ад іх уласных дзеянняў. Таксама ён дадаў, што Кітай не выбіраў загадзя прадпрыемства для іх уключэння ў гэты пералік.

Акрамя таго, Гаа Фэн таксама адзначыў, што працоўны механізм дадзенага спісу будзе строга выконваць "правілы" і што адпаведная праца будзе праводзіцца ў сур'ёзным, прававым і разумным ключы.

"Урад Кітая прыхільны паглыбленню рэформаў і пашырэнню адкрытасці, і яго пазіцыя па рашучай абароне законных правоў і інтарэсаў розных рынкавых суб'ектаў не зменіцца", - адзначыў Гаа Фэн, дадаўшы, што ў сумленных і законапаслухмяных замежных суб'ектаў няма ніякіх прычын для турботы.

19 верасня Міністэрства камерцыі КНР апублікавала "правілы па спісе ненадзейных суб'ектаў", якія ўступілі ў сілу адразу пасля апублікавання.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ