Каментар: Пазіцыя Д. Трамп «Амерыка вышэй за ўсё» па сваёй сутнасці з'яўляецца пагрозай для ўсяго свету

2020-09-27 11:30:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Падчас агульнай дыскусіі на 75-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ГА ААН) была прадстаўлена загадзя падрыхтаваная прамова прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Яна была напоўнена хлуснёй, агрэсіяй, імкненнем да унілатэралізму, забабонамі і спробамі ачарніць Кітай, што выклікала заканамерную негатыўную рэакцыю і крытыку не толькі КНР, але і міжнароднай супольнасці.

У траўні 2018 года Вашынгтон ў аднабаковым парадку выйшаў з Пагаднення па іранскай ядзернай праблеме, аўтаматычна пазбавіўшыся статусу ўдзельніка гэтага дакумента. Аднак дзяржсакратар ЗША Майк Пампея нядаўна ў пасланні ў адрас Савета Бяспекі ААН у рэзкай форме запатрабаваў ад яго экстранна аднавіць антыіранскія санкцыі. Пераважная большасць членаў Савета бяспекі ААН катэгарычна аспрэчыла неабгрунтаванае патрабаванне. Нягледзячы на пярэчанні розных краін свету, ЗША неўзабаве ўсё ж абвясцілі аб аднабаковым увядзенні санкцый у дачыненні да Ірана, тым самым супрацьпаставіўшы сваё імкненне да гегемоніі добрай волі ўсяго свету.

Для абароны ўласных геапалітычных і энергетычных інтарэсаў ЗША не толькі ў апошнія гады абмежавалі актыўнасць у антытэрарыстычнай сферы, але і ў пэўнай ступені падтрымліваюць шэраг тэрарыстычных груповак у цікавых і выгадных ім па тых ці іншых прычынах рэгіёнах і абстаноўцы. Так, напрыклад, даўно даказана тое, што з'яўленне і імклівае развіццё і ўмацаванне тэрарыстычнай арганізацыі Ісламская дзяржава наўпрост звязана з падтрымкай і фінансаваннем з Вашынгтона.

Яшчэ больш незразумелая сітуацыя, калі падчас агульнай дыскусіі лідар ЗША выклаў сваю пазіцыю па размеркаванні ваенных выдаткаў у рамках НАТА. Якая сувязь паміж яго словамі і парадкам дня сесіі Савета бяспекі ААН? Нават на амерыканскім навінавым вэб-сайце Vox былі выяўленыя сумневы ў адэкватнасці гэтых заўваг - тон прамовы амерыканскага лідара цалкам не супадаў з афіцыйнай пазіцыяй краін-удзельніц ААН па мультылатэралізму.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ