Дасягнута прынцыповае пагадненне паміж мацярынскай кампаніяй TikTok -- ByteDance -- і амерыканскімі кампаніямі Oracle і Wal-Mart

2020-09-27 16:52:24
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Дасягнута прынцыповае пагадненне паміж мацярынскай кампаніяй TikTok -- ByteDance -- і амерыканскімі кампаніямі Oracle і Wal-Mart. Аднак, згодна з раскрытым амерыканскім бокам зместам, гэта пагадненне відавочна з'яўляецца «нераўнапраўнай дамовай».

У адпаведнасці з раскрытым амерыканскім бокам пагадненнем, новы савет дырэктараў кампаніі TikTok Global будзе складацца з пяці чалавек, з іх чацьвёра – амерыканцы і адзін кітаец. Прычым, савет дырэктараў уключае аднаго члена па нацыянальнай бяспецы, прызначэнне якога павінна быць зацверджана ўрадам ЗША. Разам з гэтым, кампанія Oracle мае права на зварот і разгляд зыходнага кода і ўсіх абнаўленняў TikTok Global. Некаторыя аналітыкі мяркуюць: паколькі зыходны код TikTok і зыходны код Douyin маюць агульнае паходжанне, гэта азначае, што ЗША змогуць непасрэдна атрымаць ключавыя тэхналогіі Douyin і захаваць гегемонію ў эканамічнай і тэхналагічнай галінах.

Кітай ніколі не прыме ніякіх пагадненняў, якія падрываюць нацыянальную бяспеку і годнасць Кітая, а таксама доўгатэрміновае развіццё адпаведных кітайскіх кампаній. Гэта не толькі рашучая абарона сваіх уласных інтарэсаў, але і абарона правоў тых краін і кампаній, якія пацярпелі ад эканамічнага ціску з боку ЗША. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ