Кітай заўсёды гатовы садзейнічаць поспеху іншых краін -- Ван І

2020-09-27 16:55:34
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міністр замежных спраў Ван І заявіў, што Кітай гатовы садзейнічаць поспеху краін, якія развіваюцца. «У рамках такіх намаганняў Кітай ставіць на першае месца агульныя інтарэсы краін і нязменна імкнецца спалучаць сваё развіццё з агульным развіццём усіх краін, якія развіваюцца", -- сказаў Ван І, выступаючы на відэаканферэнцыі высокага ўзроўню па скарачэнні беднасці і супрацоўніцтве «Поўдзень-Поўдзень», арганізаванай Кітаем і ААН.

Ван І адзначыў, што ў рамках супрацоўніцтва «Поўдзень-Поўдзень» Кітай прадаставіў больш за 400 млрд юаняў дапамогі замежным дзяржавам і пабудаваў каля 3 тыс. уведзеных у эксплуатацыю аб'ектаў. Ва ўмовах COVID-19 Кітай накіраваў 34 групы медэкспертаў у 32 краіны, а таксама даў 283 партыі супрацьэпідэмічных сродкаў 150 краінам і чатыром міжнародным арганізацыям, адзначыў ён.

Ван І падкрэсліў, што Кітай будзе ў поўным аб'ёме ажыццяўляць меры ў галіне супрацьэпідэмічнага супрацоўніцтва. Гэтыя меры ўключаюць прадастаўленне на працягу двух гадоў міжнароднай дапамогі ў памеры 2 млрд долараў, заснаванне механізму супрацоўніцтва кітайскіх бальніц з 30 бальніцамі краін Афрыкі, а таксама стварэнне ў Кітаі цэнтра аказання гуманітарнай дапамогі на глабальным узроўні.

У цяперашні час некалькі кітайскіх вакцын ад COVID-19 праходзяць трэцюю фазу клінічных выпрабаванняў. "Як толькі яны стануць даступныя для ўкаранення, гэтыя вакцыны стануць глабальным грамадскім дабром і будуць прадастаўляцца краінам, якія развіваюцца, у прыярытэтным парадку", -- заявіў ён.

У час агульных дэбатаў на 75-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН кітайскі лідар абвясціў, што Кітай выдзеліць яшчэ 50 млн долараў у падтрымку плана ААН па гуманітарным рэагаванні на эпідэмію, 50 млн долараў -- мэтаваму фонду па лініі супрацоўніцтва «Поўдзень-Поўдзень» на трэцім этапе, падоўжыць тэрмін дзеяння Фонду падтрымання міру і развіцця «Кітай-ААН» на 5 гадоў пасля заканчэння тэрміну яго дзеяння ў 2025 годзе, а таксама падтрымае ААН у стварэнні на тэрыторыі Кітая цэнтра геапрасторавых ведаў і інавацый у рамках сістэмы ААН і Міжнароднага цэнтра Вялікіх даных для садзейнічання рэалізацыі Парадку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

"Кітай цалкам выканае пералічаныя абавязацельствы, каб унесці новы ўклад у скарачэнне маштабаў галечы і развіццё ўсяго свету", -- падкрэсліў кіраўнік МЗС КНР. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ