Праца кінатэатраў падчас Нацыянальнага свята

2020-10-01 15:00:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

15 верасня апублікавана версія Кіраўніцтва па аднаўленні работы кінатэатраў пры захаванні супрацьэпідэмічных правілаў, распрацаваная Кітайскай асацыяцыяй выпуску і пракату кінакарцін. У новым дакуменце адзначана, што будзе павышана максімальная мяжа дапушчальнай запаўняльнасці кіназалаў з цяперашніх 50% да 75%. Былая забарона на продаж і ўжыванне ежы і напояў была заменена на забарону з фармулёўкай пра тое, што «нельга ўжываць ежу і напоі ў ходзе прагляду кінакарцін».

Дапушчальная запаўняльнасць кінатэатраў павялічана да 75% -- добрая навіна для большасці кінаманаў. Сёлета на кітайскім кінарынку адбыліся вялікія ўзрушэнні. У пачатку года ў сувязі з асаблівымі абставінамі былі адкладзеныя паказы ці знятыя з пракату многія стужкі. У цяперашні час сітуацыя паступова паляпшаецца: тыя фільмы, дэманстрацыя якіх была вызначана ў перыяд свята Вясны ў студзені, будуць паказаны ў выхадныя з нагоды Нацыянальнага свята. Акрамя стужкі «Выйграй чэмпіянат», якая афіцыйна выйшла ў пракат 25 верасня, шэраг фільмаў таксама выклікаў пільную ўвагу аматараў кіно. Кожны можа выбраць жанр на свой густ. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ