МЗС КНР: Кітай у першую чаргу прадаставіць краінам, якія развіваюцца, вакцыны ад COVID-19 рознымі спосабамі

2020-10-01 19:00:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

30 верасня на чарговай прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь заявіў, што ў адказ на глабальную эпідэмію, выкліканую каронавірусам новага тыпу COVID-19, Кітай паскарае распрацоўку вакцын ад COVID-19. Пасля таго, як даследаванні ў Кітаі будуць завершаны і пачнецца выкарыстанне вакцыны, Кітай у першую чаргу прадаставіць краінам, якія развіваюцца, вакцыны рознымі спосабамі, у тым ліку як ахвяраванне і бязвыплатная дапамога.

У апошнія дні некаторыя СМІ паведамілі, што вакцыны ад каронавіруснай інфекцыі, што распрацоўваюцца ў Кітаі, даражэй, чым вакцыны Еўропы і Амерыкі.

Такія выказванні беспадстаўныя, пра гэта заявіў Ван Вэньбінь. Ён падкрэсліў, што раней Кітай абвясціў, што пасля таго, як даследаванні ў Кітаі будуць завершаны і пачнецца выкарыстанне вакцыны, яна стане грамадскім дабром усяго свету. Кітай зробіць яе даступнай, перш за ўсё ў краінах, якія развіваюцца. Кітай будзе пастаўляць іх па разумнай цане. Абяцанне Кітая сапраўднае, зробім тое, што мы абяцалі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ