Неабгрунтаваны прэсінг кампаній іншых краін з боку ЗША - фактычны булінг

2020-10-01 20:00:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Федэральны суд амерыканскай сталічнай акругі Калумбія 27 верасня часова заблакаваў указ адміністрацыі ЗША аб выдаленні сацыяльнай сеткі TikTok з мясцовых крам прыкладанняў. З гэтай нагоды намеснік загадчыка Кітайскага даследчага інстытута па інфармацыйнай бяспекі Цзо Сяадун заявіў, што справа TikTok уяўляе сабой проста адзін выпадак. ЗША фактычна ніколі не давалі доказаў таго, што яны падазраюць, што прадукцыя якой-небудзь краіны пагражае іх нацыянальнай бяспецы. Вось гэта менавіта амерыканскі гегеманізм

Такім чынам існуюць магчымасці, што ЗША будуць падазраваць кампаніі любых краін пад аднолькавымі падставамі. Такі неабгрунтаваны прэсінг кампаній іншых краін па сутнасці з'яўляецца прыгнётам новых тэхналогій, і ідзе насуперак з развіццём цывілізацыі чалавецтва.

Лу Чжуаньін - генеральны сакратар цэнтра па вывучэнні міжнароднага кіравання кіберпрасторы пры Шанхайскім даследчым інстытуце міжнародных пытанняў. Ён адзначыў, што рашэнне амерыканскага суда аб прыпыненні забароны на запампоўку TikTok даказала, што ўказ адміністрацыі ЗША аб выдаленні сацыяльнай сеткі TikTok з мясцовых крам прыкладанняў лічыцца падазраваным у парушэнні адпаведнага амерыканскага закона. Галоўная прычына амерыканскага прэсінгу кітайскай кампаніі TikTok заключаецца ў тым, што ЗША нельга дапусціць, каб прадпрыемствы іншых краін былі лепшыя і больш канкурэнтаздольныя за амерыканскія.

Штомесячны навукова-папулярны часопіс «Harvard Business Review» каментаваў: «Забарона ЗША на запампоўку TikTok яшчэ раз сведчыць, што ЗША больш не з'яўляюцца гарантам глабальнага бізнесу, а яго патэнцыйнай пагрозай. Такі погляд глыбока змяняе сусветную эканоміку і ставіць пад пагрозу амерыканскія кампаніі ».

У дакладзе Амерыкана-кітайскага гандлёвага савета (US-China Business Council) адзначаецца, што гэты ўказ амерыканскай адміністрацыі негатыўна адбіўся на бізнесе 86% кампаній-членаў савета. Некаторыя асцерагаюцца, што кампаніі, супраць якіх уведзеныя санкцыі з боку ЗША, магчыма, будуць запускаць планы «дэ-амерыканізацыі», і замяняць амерыканскія кампаненты прадуктаў у ланцужку паставак.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ