«Залаты тыдзень» стаў «лакмусавай паперкай» адраджэння

2020-10-09 15:49:27
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі за васьмідзённыя канікулы было здзейснена больш за 600 млн турыстычных паездак. Даходы тураператараў дасягнулі 466,5 мільярдаў юаняў. Аб'ём рознічнага гандлю за "залаты тыдзень" святаў склаў 1,6 трлн юаняў.

1 кастрычніка, у Дзень утварэння КНР, толькі праз вакзал горада Гуанчжоу прайшло 437 тысяч пасажыраў -- рэкордны паказчык за апошнія 10 гадоў. За першыя 6 дзён канікул 150 турыстычных славутасцяў правінцыі Гуандун наведалі ў агульнай складанасці 11 мільёнаў чалавек, славутасці ў Шанхаі прынялі 6,5 мільёнаў чалавек, што перасягнула леташнія паказчыкі. По звестак Мінтранса, з 1 па 8 кастрычніка аб'ём пасажырапатоку на ўсіх відах транспарту ў сярэднім складаў больш за 62 мільёны 115 тысяч чалавек за дзень.

«Нягледзячы на велізарную колькасць турыстаў і ажыўленае спажыванне, праца па папярэджанні і кантролі эпідэміі па ўсёй краіне не была аслаблена, а свабоднае і бяспечнае перамяшчэнне турыстаў як раз сведчыць аб здольнасці Кітая да комплекснай прафілактыкі і кантролю эпідэміі, забеспячэння сацыяльна-эканамічнага развіцця», -- адзначыў прафесар Інстытута грамадскага кіравання Кітайскага народнага ўніверсітэта Сюй Гуанцзянь.

Для падтрымкі аднаўлення турызму ў правінцыі Чжэцзян былі выдадзены турыстычныя ваўчары на 500 мільёнаў юаняў, спецыяльна адабраны і рэкамендаваны для турыстаў 500 адметных мясцін і 700 гасцініц.

Бізнес убачыў у «залатым тыдні» выдатную магчымасць збольшага кампенсаваць страты, нанесеныя эпідэміяй. Дзякуючы святам вырасла спажывецкая актыўнасць. Паводле даных Мінкамерцыі, з 1 па 8 кастрычніка штодзённы аб'ём рознічных продажаў у сярэднім павялічыўся на 4,9% у параўнанні з леташнімі святамі. За сем дзён касавы збор кінатэатраў па ўсёй краіне склаў 3,7 млрд юаняў, што стала рэкордным паказчыкам за ўсю гісторыю кастрычніцкіх святаў.

На думку Ван Іміна, члена камітэта па эканамічных пытаннях НПКСК, кітайская эканоміка вытрымала выпрабаванне эпідэміяй, краіна выйшла ў першыя шэрагі як па стрымліванні і кантролі эпідэміі, так і па эканамічным аднаўленні. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ