Сі Цзіньпін пабываў на прадпрыемстве па вытворчасці электронікі ў Чаачжоу

2020-10-13 09:45:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

12 кастрычніка генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін прыбыў з інспекцыяй у правінцыю Гуандун. У другой палове дня ён наведаў кампанію Chaozhou Three-Circle (Group) Co., Ltd. (г. Чаачжоу), дзе азнаёміўся з распрацоўкамі, вытворчым і эксплуатацыйным працэсам на прадпрыемстве.

Кампанія была заснавана ў 1970 годзе, на дадзены момант яна займае лідзіруючыя пазіцыі па распрацоўцы і вытворчасці электронных кампанентаў і перспектыўных матэрыялаў у Кітаі.

Дзейнасць кампаніі ахоплівае такія сферы, як мабільныя тэлефоны, электроніка, сувязь, абсталяванне, электрычнасць, новыя крыніцы энергіі і інш. У апошнія гады кампанія робіць акцэнт на ўласныя распрацоўкі.

Звыш 30 найменняў прадукцыі, што вырабляецца ёй, былі ўзнагароджаны Кітайскай нацыянальнай прэміяй у галіне якасці.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ