Сіньцзянскіх вытворцаў альтэрнатыўнай энергіі падключылі да рэгіянальнай электрасеткі

2020-10-16 10:38:24
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Вытворцы электрычнасці з альтэрнатыўных крыніц энергіі ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне КНР атрымалі магчымасць выйсці на рэгіянальны рынак. Гэта стала магчымым дзякуючы ўвядзенню ў эксплуатацыю зверхвысокавольтнай лініі электраперадачы, якая злучае акругу Алтай з паўночнай часткай Джунгарскай западзіны.

Акруга Алтай багатая рэсурсамі сонечнай і ветравой энергіі. Раней тут было цяжка атрымліваць эканамічную выгаду з багатых энергарэсурсаў з-за абмежаваных магчымасцяў асваення і перадачы электраэнергіі.

У верасні 2018 года сіньцзянскі філіял Кітайскай нацыянальнай электрасеткавай карпарацыі электрасеткі запусціў будаўніцтва высакавольтнай лініі электраперадачы, якая дазволіць акрузе Алтай перадаваць залішнюю электраэнергію за свае межы і атрымліваць даходы для стымулявання мясцовага развіцця.

На дадзены момант усе акругі Сіньцзяна ахоплены магістральнай электрасеткай напругай 750 кВ, якая забяспечвае энергетычную бяспеку для сацыяльнай стабільнасці і эканамічнага развіцця рэгіёну.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ