МЗС КНР: Кітай мае намер дзяліцца вопытам і ўносіць сваю лепту ў справу глабальнага скарачэння беднасці

2020-10-30 10:55:32
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай мае намер дзяліцца вопытам і ўносіць сваю лепту ў справу глабальнага скарачэння беднасці, на практыцы аказваць дапамогу іншым краінам, якія развіваюцца, для дасягнення мэты выкаранення беднасці. Пра гэта 29 кастрычніка на чарговы ведамаснай прэс-канферэнцыі заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь.

На фоне распаўсюджвання пандэміі ў свеце абвастрылася праблема галечы, а намаганні міжнароднай супольнасці па яе выкараненню сутыкаюцца з усё больш сур'ёзнымі праблемамі і выклікамі. Многія краіны, што развіваюцца, выказалі надзею на вывучэнне і запазычанне вопыту Кітая ў пытаннях скарачэння беднасці.

Адказваючы на адпаведнае пытанне, Ван Вэньбінь прывёў у прыклад адзін з праектаў, паведаміўшы, што Кітай аказаў дапамогу ў будаўніцтве 24 дэманстрацыйным цэнтрам сельскагаспадарчых тэхналогій у Афрыцы. Імі ўжо скарысталіся больш за 500 тыс. мясцовых жыхароў. Згодна з аналітычнай справаздачай Сусветнага банка, супрацоўніцтва ў гэтым накірунку зможа вывесці 7,6 млн. людзей са стану крайняй беднасці і 32 млн. чалавек са стану ўмеранай беднасці .

Ван Вэньбінь падкрэсліў, што ліквідацыя беднасці - гэта агульны выклік, які стаіць перад чалавецтвам. Кітай будзе бескампрамісна рэалізоўваць серыю мер, абвешчаных старшынёй КНР Сі Цзіньпінам на агульнай дыскусіі на 75-й сесіі ГА ААН і працягне ўносіць свой уклад у справу ліквідацыі беднасці і ў развіццё ва ўсім свеце.-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ