Старшыня ПК УСНП высунуў прапановы па развіцці супрацоўніцтва паміж заканадаўчымі органамі Кітая і Расіі

2020-11-03 18:17:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Лі Чжаньшу высунуў прапановы, накіраваныя на актывізацыю супрацоўніцтва заканадаўчых органаў Кітая і Расіі. Выступаючы на адкрыцці анлайн-пасяджэння міжпарламенцкай камісіі Кітая і Расіі, Лі Чжаньшу адзначыў, што стратэгічная каардынацыя Кітая і Расіі прайшла выпрабаванне пандэміяй, якая стала беспрэцэдэнтнай падзеяй. Абедзве краіны дапамагаюць адна адной і агульнымі намаганнямі змагаюцца з пандэміяй, што ў поўнай меры адлюстроўвае высокі ўзровень і ўнікальны характар двухбаковых адносін.

Лі Чжаньшу адзначыў, што міжпарламенцкая камісія Кітая і Расіі -- важная пляцоўка для рэалізацыі дамоўленасцяў паміж кіраўнікамі дзяржаў; яна адыгрывае значную ролю ў аптымізацыі прававога асяроддзя двухбаковага супрацоўніцтва і ўмацаванні грамадскай базы міждзяржаўных адносін. "УСНП гатовы працаваць з Саветам Федэрацыі і Дзяржаўнай Думай дзеля садзейнічання кітайска-расійскім адносінам усеабдымнага стратэгічнага ўзаемадзеяння і партнёрства, уносіць уклад у дасягненне мэтаў развіцця і адраджэння, сумеснае пераадоленне рызык і праблем, абарону міру ва ўсім свеце і прасоўванне супольнасці адзінага лёсу", -- сказаў Лі Чжаньшу.

Ён заклікаў заканадаўчыя органы дзвюх краін садзейнічаць спалучэнню ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях" з Еўразійскім эканамічным саюзам, а таксама спрыяць супрацоўніцтву ў палітыцы, эканоміцы і гандлі, гуманітарных абменах, ва ўзаемадзеянні мясцовых органаў улады, супрацоўніцтву ў тэхналогіях і навакольным асяроддзі, каб даць прававыя гарантыі для заключэння двухбаковых пагадненняў і праектаў супрацоўніцтва. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ