Сі Цзіньпін: Кітай імкнецца ператварыцца ў рынак для ўсяго свету

2020-11-05 17:24:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

4 лістапада ў Шанхаі адбылася цырымонія адкрыцця 3-й Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА. На мерапрыемстве старшыня КНР Сі Цзіньпін выступіў з праграмнай прамовай у фармаце відэасувязі. Ён падкрэсліў, што Кітай будзе прыкладаць намаганні для няўхільнага пашырэння ўсебаковай адкрытасці і ператварэння кітайскага рынку ў рынак для ўсяго свету, рынак для сумеснага выкарыстання і рынак, даступны для ўсіх, каб садзейнічаць аднаўленню сусветнай эканомікі.

Кіраўнік КНР адзначыў, што пандэмія прывяла да павелічэння фактараў нестабільнасці і нявызначанасці ў сусветнай эканоміцы. У сувязі з гэтым кітайскі лідар заклікаў свет умацоўваць давер, аб'ядноўваць намаганні і весці дыялог.

Сі Цзіньпін заявіў, што на 5-м пленуме ЦК КПК 19-га склікання былі прадстаўлены галоўныя мэты сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на перыяд 14-й пяцігодкі. Кітай высунуў прыярытэт у фарміраванні новай архітэктонікі развіцця, якая робіць акцэнт на ўнутранай цыркуляцыі.

Сі Цзіньпін таксама абвясціў аб новых мерах па ўсебаковым пашырэнні адкрытасці: Кітай увядзе негатыўны спіс у дачыненні да трансгранічнага гандлю паслугамі, працягне пашыраць сваю адкрытасць ў такіх галінах, як лічбавая эканоміка і інтэрнэт, каб стварыць спрыяльнае асяроддзе для свабоднага трансгранічнага перамяшчэння тэхналагічных фактараў. Кітай скароціць спіс тэхналогій, забароненых або абмежаваных да імпарту, працягне падтрымліваць кампаніі з розных краін у пошуках магчымасцяў для вядзення бізнесу. У Кітаі будуць заахвочваць больш хуткі рост трансгранічнага электроннага гандлю і іншых новых формаў і мадэляў бізнесу, каб культываваць новыя драйверы для развіцця знешняга гандлю. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ