Кітайскі радыётэлескоп FAST знайшоў 240 пульсараў

2020-11-06 11:22:57
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі сферычны тэлескоп з 500-мятровай апертураю (FAST), які з'яўляецца найбуйнейшым у свеце адналюстэркавым радыётэлескопам, знайшоў больш за 240 пульсараў, паведамілі 5 лістапада ў Нацыянальнай астранамічнай абсерваторыі.

Даследчыкі з Нацыянальнай астранамічнай абсерваторыі выкарыстоўвалі FAST для назірання за паўтаральнымі хуткімі радыёўсплскамі, якія атрымалі назву FRB180301, і выявілі розныя перапады кутоў палярызацыі, што дазваляе зірнуць на крыніцу гэтых усплёскаў. Адпаведнае даследаванне апублікавана ў часопісе Nature ў кастрычніку бягучага года.

Даследчыкі з Пекінскага педагагічнага ўніверсітэта, Пекінскага ўніверсітэта і Нацыянальнай астранамічнай абсерваторыі выкарыстоўвалі FAST для выяўлення надзвычай інтэнсіўнага радыёўсплёска ад галактычнага магнетара SGR 1935+2154 і выявілі, што гэта з'ява звязана з вельмі незвычайнымі фізічнымі ўмовамі. Даследаванне таксама было апублікавана ў часопісе Nature. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ