Продажы тавараў праз анлайн-трансляцыі дэманструюць моц кітайскага рынку

2020-11-09 14:30:48
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

«За тры хвіліны было прададзена тавараў на 3,5 млн юаняў! Спачатку я падумаў, што гэта збой у сістэме. 3,5 млн юаняў - гэта амаль гадавы аб'ём выручкі ад продажу тавараў»! З хваляваннем сказаў прадавец чырвонага іспанскага віна Чжэн Цзюньцзе, выходзячы са студыі прамой трансляцыі. Падчас цяперашняй Міжнароднай імпартнай ЭКСПА Медыякарпарацыя Кітая арганізавала продаж імпартных тавараў праз анлайн прамую трансляцыю. Чжэн Цзюньцзе і ўявіць сабе не мог, што прыняўшы ў ім удзел увечары 7 лістапада, ён зможа прадаць 200 тыс. бутэлек чырвонага віна. «Вось гэта кітайскі рынак! Вось гэта моц! » - усклікнуў бізнесмен.

У той вечар за 3 з лішнім гадзіны продажу тавараў з дапамогай анлайн-трансляцыі было прададзена марожанага на суму ў 3,8 млн юаняў, парфумы на 4 млн юаняў, электрычных зубных шчотак на 3,2 млн юаняў і яшчэ маса іншых тавараў. У рамках імпартнай ЭКСПА ў Шанхаі толькі падчас двух анлайн-трансляцый Медыякарпарацыі Кітая агульны аб'ём сродкаў ад продажу перавысіў 140 млн юаняў. Кітайскія карыстальнікі інтэрнэту скупілі масу тавараў з Італіі, Расіі, Германіі, Францыі. Такая актыўнасць пакупнікоў у інтэрнэце вельмі здзівіла многіх замежных бізнесменаў.

Амбасадар Расіі ў Кітаі Андрэй Дзянісаў высока ацаніў такую форму продажу тавараў, і назваў яе добрай магчымасцю лепш пазнаёміць кітайскіх спажыўцоў з расійскімі таварамі. Пасол Іспаніі ў Кітаі Рафаэль Дзезкаллар асабіста прыняў удзел у прамым эфіры і пазнаёміў кітайскіх спажыўцоў з культурай харчавання ў Іспаніі.

У Кітаі стаў вельмі папулярны продаж тавараў праз анлайн-трансляцыі. У дакладзе Nielsen - кампаніі, якая прадстаўляе даныя і аналітыку для найбольш паўнавартаснага вывучэння спажыўцоў і рынкаў - гаворыцца, што аб'ём продажаў тавараў праз анлайн-трансляцыі ў 2020 годзе дасягне 961 млрд юаняў, заняўшы 10% ад агульнага аб'ёму электроннай камерцыі Кітая.

Паводле прагнозу, у бліжэйшыя 10 гадоў сумарны тавараабарот імпарту зможа перавысіць 22 трлн амерыканскіх долараў. 1,4-млрд насельніцтва краіны, 400 млн людзей з сярэднім узроўнем даходаў - такі велізарны патэнцыял кітайскага рынку з'яўляецца самай вялікай матывацыяй бізнесменаў з усяго свету, якія бяруць удзел у імпартнай ЭКСПА. Гэта не толькі працягне садзейнічаць росту кітайскай эканомікі і павышаць узровень жыцця кітайскага народа, але і будзе спрыяць атрыманню большага аб'ёму чыстага прыбытку.

У актыўным продажы тавараў праз анлайн-трансляцыі свет бачыць упэўненасць і надзею на аднаўленне эканомікі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ