3-я імпартная ЭКСПА - сімвал стабільнасці і прывабнасці інавацыйнага Кітая

2020-11-09 14:44:24
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У выставачнай зоне тэхналагічнага абсталявання 3-яй Кітайскай міжнароднай імпартнай выставы, вы нібы трапляеце ў навукова-фантастычны фільм. У першую чаргу ў вочы кідаюцца розныя робаты, якія актыўна працуюць на стэндах, дэманструючы свае магчымасці. Бухгалтар-робат на працягу 10 гадзін можа апрацаваць 10 тыс. фактур, а робат-трэнер па настольным тэнісе можа весці парную гульню з навучэнцамі.

Як чакаецца, сёлета інавацыі па-ранейшаму застануцца цэнтрам увагі кітайскай імпартнай ЭКСПА, на якой упершыню прадстаўлены сотні новых тавараў, тэхналогій і паслуг. Большасць удзельнікаў мерапрыемства мяркуюць, што імпартная выстава, якая характарызуецца адкрытасцю, ужо стала вядучай пляцоўкай для дэманстрацыі прадукцый глабальных інаватараў.

Напрыклад, група ABB - лідар інавацыйных тэхналогій у галіне энергетыкі, прамысловасці, транспарту і інфраструктуры - у гэты раз на імпартнай ЭКСПА ўпершыню прадставіла свой беспілотны комплекс з усталяванай сістэмай выяўлення ўцечак прыроднага газу. Гэты праект з запатэнтаванай тэхналогіяй ABB і кітайскай навігацыйнай сістэмай Beidou - высокаэфектыўнае і бяспечнае рашэнне ў плане праверак газаправодаў.

Самы вялікі «торт» дадзенай выставы, кавалачак якога кожны хоча ўхапіць, гэта безумоўна, сам кітайскі рынак, патэнцыял якога сапраўды бязмежны. У цяперашні час новы раўнд тэхнічнай і прамысловай рэвалюцыі ахоплівае ўвесь свет, новыя тэхналогіі, галіны і мадэлі развіцця могуць ператварыць у эканамічную кінэтычную энергію менавіта пасля праверкі глабальным рынкам, у гэтай сувязі Кітай, краіна, якая ўжо накіравана да высакаякаснага развіцця, відавочна, уяўляе сабой ідэальнае рашэнне для праверкі згаданых перадавых тэхналогій.

Нядзіўна, што ўсё больш замежных кампаній перамяшчаюць свае навукова-тэхнічныя цэнтры ў Кітай, бо тут вельмі шмат таленавітых спецыялістаў, перадавых тэхналогій і іншых, звязаных з імі рэзерваў, гэта з аднаго боку, а з другога, Кітай - гэта вялікі рынак для іх прымянення. Як распавёў нашаму карэспандэнту пасол Швейцарыі ў Кітаі Бернардзіна Рэгацоні, новыя прадукты і тэхналогіі некаторых кампаній-удзельнікаў цяперашняй ЭКСПА не былі прывезены з-за мяжы, яны знаходзяцца менавіта ў Кітаі.

У цяперашні час замежныя кампаніі, якія ўжо шмат гадоў займаюцца бізнесам у КНР, выходзяць са сваёй прадукцыяй на глабальны рынак. Па словах прэзідэнта і генеральнага дырэктара французскай касметычнай кампаніі L'Oréal China Фабрыса Мегарбейна (Fabrice Megarbane), дзякуючы Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА / CIIE / замежныя прадпрыемствы не толькі самі могуць прывезці ў Кітай сваю найлепшую прадукцыю, але і ЭКСПА, у сваю чаргу, прэзентуе ўсяму свету інавацыйныя дасягненні Кітая.

У нядаўна апублікаваных Рэкамендацыях ЦК КПК адносна распрацоўкі 14-га пяцігадовага плана сацыяльна-эканамічнага развіцця (2021-2025 гг.) укараненне інавацый - галоўная рухаючая сіла ў працэсе мадэрнізацыі краіны. На цырымоніі адкрыцця CIIE кіраўнік Кітая выказаў рашучасць ва ўсебаковым пашырэнні сувязяў са знешнім светам і стымуляванні развіцця знешнегандлёвага наватарства. Ён заявіў, што Кітай скароціць спіс забароненых або абмежаваных да імпарту тэхналогій. Усё гэта, несумненна, спрыяе глабальным навукова-тэхнічным абменам, якія падвяргаюцца пратэкцыянізму ў той ці іншай ступені.

Ажыўленая карціна супрацоўніцтва на выставе CIIE сведчыць пра рашучасць Кітая ва ўмацаванні міжнароднага ўзаемадзеяння ў галіне навукі і тэхнікі і ў іншых галінах. Кітай уступіць у новы этап развіцця, шырокі ўнутраны рынак краіны працягне стымуляваць інавацыйную дзейнасць. Прагрэсіўны Кітай ідзе да прыгожай будучыні.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ