Ракета-носьбіт камерцыйнага выкарыстання Кітая CERES-1 здзейсніла першы палёт

2020-11-09 14:51:41
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Новая кітайская ракета-носьбіт CERES-1, прызначаная для камерцыйнага выкарыстання, паспяхова здзейсніла свой першы палёт 7 лістапада, даставіўшы адзін спадарожнік на зададзеную арбіту.

Ракета была запушчана ў космас з касмадрома Цзюцюань на паўночным захадзе Кітая ў 15:12 па пекінскім часе.

CERES-1 - гэта цвёрдапаліўная ракета-носьбіт малога памеру, якая здольная выводзіць мікра- і малыя спадарожнікі на калязямную арбіту. Яе распрацоўшчыкам выступіла пекінская высокатэхналагічная кампанія Galactic Energy.

Падчас свайго першага палёту яна даставіла на зададзеную арбіту 11-ы па ліку спадарожнік для спадарожнікавай групы "Тяньці", які будзе ў асноўным выкарыстоўвацца для збору і перадачы даных.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ