Прабег тэставых беспілотных аўтамабіляў у Пекіне перавысіў 2 млн км

2020-11-09 15:00:08
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па стане на канец кастрычніка 2020 года беспілотныя аўтамабілі, якія ўдзельнічалі ў дарожных выпрабаваннях у кітайскай сталіцы, праехалі больш за 2 млн км, паведамілі ў гарадскім інавацыйным цэнтры інтэлектуальнай мабільнасці.

За першыя 10 месяцаў бягучага года выпрабавальны прабег на дарогах склаў каля 960 тыс. км, што на 73,8 тыс. км больш, чым у мінулым годзе.

У цяперашні час у Пекіне адкрыты 200 дарог для тэставання беспілотных аўтамабіляў, агульная працягласць якіх склала амаль 700 км. Гэтыя дарогі размешчаны ў Зоне тэхніка-эканамічнага развіцця Пекіна, а таксама ў гарадскіх раёнах Хайдзянь, Шуньі і Фаншань.

87 падобных аўтамабіляў з 14 кампаній атрымалі ліцэнзіі на правядзенне дарожных выпрабаванняў.

Пекін займае першае месца ў краіне як па колькасці прадпрыемстваў, што падалі заяўкі на правядзенне тэсту беспілотных аўтамабіляў, так і па колькасці падобных транспартных сродкаў і іх прабегу па дарогах, адзначыла намеснік дырэктара згаданага цэнтра У Цюн.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ