Харчовая прамысловасць Кітая дэманструе ўстойлівы рост прыбытку

2020-11-09 16:25:35
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Асноўныя прадпрыемствы харчовай прамысловасці Кітая зафіксавалі значны рост прыбытку за першыя дзевяць месяцаў гэтага года. Пра гэта сведчаць даныя Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР.

Паводле яго даных, сукупны прыбытак прадпрыемстваў, чыя гадавая выручка ад асноўнай дзейнасці складае не менш за 20 млн юаняў / 3,02 млн долараў ЗША /, дасягнула 440,32 млрд юаняў, што на 10,1 % больш у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года .

У прыватнасці, вытворцы прадуктаў харчавання за справаздачны перыяд павялічылі прыбытак на 11,9 % да 131,69 млрд юаняў.

У вытворцаў спіртных напояў, ахаладжальных напояў і чайнай прадукцыі прыбытак вырас на 4,4 % да адзнакі 175,91 млрд юаняў, вынікае з даных міністэрства.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ