У гандлёвым цэнтры Sunland у Шанхаі можна знайсці тавары з усяго свету

2020-11-09 16:31:41
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

4 лістапада ў Шанхаі афіцыйна адкрылася 3-я Міжнародная імпартная ЭКСПА. З-за пандэміі ўваход на выставу для шырокай публікі вырашылі не адкрываць, а запрасілі, галоўным чынам, прадстаўнікоў кампаній і бізнесменаў. Простыя абывацелі могуць убачыць і набыць тавары краін-экспанентаў ў гандлёвым цэнтры Sunland у шанхайскім раёне Пудун.

Яшчэ ў мінулым годзе ў рамках імпартнай ЭКСПА там адкрылі павільён краін «Аднаго пояса і аднаго шляху». Зараз там прадстаўлена мноства тавараў з краін і рэгіёнаў ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях». Гэта не проста гандлёвая пляцоўка, а, як кажуць яе стваральнікі, месца, якое аб'ядноўвае культуры і краіны.

Як распавялі супрацоўнікі гандлёвага цэнтра Sunland, тут прадстаўлены аддзелы больш за 20 краін і рэгіёнаў, у тым ліку Расіі, Іспаніі, Японіі, Рэспублікі Карэя і інш. У іх можна знайсці мноства тавараў, прадстаўленых на ЭКСПА сёлета. Атмасфера тут такая ж, як і на знакамітай выставе.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ