Сіняя кніга: важнасць і актуальнасць фарміравання супольнасці адзінага лёсу ШАС больш выразна праяўляюцца на фоне эпідэміі

2020-11-10 13:21:34
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У панядзелак у Пекіне ў фармаце відэаканферэнцыі адбылася прэзентацыя Сіняй кнігі пад назвай "Фарміраванне супольнасці адзінага лёсу ШАС: магчымасці і выклікі / 2020 /". Выданне было апублікавана Кітайскім цэнтрам па вывучэнні ШАС пры Кітайскім інстытуце міжнародных даследаванняў.

У Сіняй кнізе прадстаўлены ўсёабдымны і аб'ектыўны аналіз дасягненняў, існуючых праблем, а таксама магчымасцяў і выклікаў, з якімі ў будучыні сутыкнецца стварэнне супольнасці адзінага лёсу ШАС. У ёй адзначаецца, што на фоне глабальнага распаўсюджвання эпідэміі COVID-19, стварэнне супольнасці адзінага лёсу ШАС мае вялікае значэнне для забеспячэння міру і стабільнасці ў рэгіёне ШАС, а таксама доўгатэрміновага плыўнага функцыянавання ШАС. Важнасць і актуальнасць стварэння супольнасці адзінага лёсу ШАС у гэтай сітуацыі сталі яшчэ больш відавочнымі.

Спецыяльны прадстаўнік урада КНР па справах Еўразіі Лі Хуэй у сваім выступленні адзначыў, што за 19 гадоў з дня заснавання арганізацыі, ШАС заўсёды прытрымліваецца "Шанхайскага духу", і змест супрацоўніцтва ШАС узбагачаецца, павялічваюцца комплексныя магутнасці, а таксама ўзрастае міжнародны ўплыў арганізацыі. ШАС ужо стала важнай канструктыўнай сілай, якую нельга ігнараваць ў працэсе падтрымання міжнароднай роўнасці і справядлівасці.

Паводле яго слоў, сутыкнуўшыся з эпідэміяй, краіны ШАС аказвалі адно аднаму дапамогу, рашуча падтрымлівалі адно аднаго ў барацьбе з эпідэміяй, няўхільна прасоўвалі супрацоўніцтва ў розных галінах і аднаўленне вытворчасці і працы, што надало стабільнасці.

Прэзідэнт Кітайскага інстытута міжнародных даследаванняў, дырэктар Кітайскага цэнтра па вывучэнні ШАС Сюй Бу заявіў, што фарміраванне супольнасці адзінага лёсу ШАС з'яўляецца вызначана рэальнай патрэбай.

Неабходна разглядаць стварэнне міжнародных адносін новага тыпу, заснаваных на ўзаемапавазе, справядлівасці і ўзаемавыгадным супрацоўніцтве, у якасці перадумовы для рэагавання на агульныя выклікі ў рэгіёне і стварэння новай справядлівай і рацыянальнай сістэмы рэгіянальнага кіравання, заявіў Сюй Бу, дадаўшы, што таксама трэба разглядаць стварэнне супольнасці адзінага лёсу чалавецтва, што характарызуецца такімі прынцыпамі, як адкрытасць, інклюзіўнасць, сумесныя кансультацыі і сумеснае выкарыстанне, у якасці фундаментальнай мэты.

У 2021 годзе спаўняецца 20 гадоў з дня заснавання ШАС і тады ШАС адкрые новую старонку. "Упэўнены, што па меры бесперапыннага прасоўвання будаўніцтва супольнасці адзінага лёсу ШАС, арганізацыя, безумоўна, сустрэне больш бліскучае заўтра", - сказаў Сюй Бу.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ