МЗС КНР заклікаў ЗША неадкладна спыніць любыя ўмяшанні ў справы САР Сянган

2020-11-11 11:49:18
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай заклікаў ЗША неадкладна спыніць любыя ўмяшанні ў справы адмысловага адміністрацыйнага раёна Сянган (Ганконга) і адзначыць уведзеныя абмежавальныя меры. Пра гэта 10 лістапада на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь.

Раней паведамлялася, што ЗША аб'явілі аб увядзенні санкцый у дачыненні да чатырох кітайскіх чыноўнікаў з нагоды прыняцця закона аб нацыянальнай бяспецы ў Сянгане. У сувязі з гэтым, Ван Вэньбінь падкрэсліў, што дадзены крок - гэта прамое ўмяшанне ў справы Сянгана, якія з'яўляюцца ўнутранымі справамі КНР і сур'ёзнае парушэнне міжнароднага права і асноўных нормаў міжнародных адносін.

Калі нацыянальная бяспека Сянгана апынулася пад пагрозай і сур'ёзна пацярпела, а адміністрацыя САР не магла самастойна завяршыць распрацоўку заканадаўства, што абараняе нацыянальную бяспеку, цэнтральны ўрад Кітая стварыў і палепшыў прававую сістэму і механізмы абароны. Галоўная мэта такога рашэння - прыцягнуць да адказнасці ту невялікую колькасць злачынцаў, сепаратыстаў і экстрэмістаў, якія пагражалі нацыянальнай бяспецы, абараніць жыхароў Сянгана, якія захоўваюць законы, канстатаваў кітайскі дыпламат.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ