Кітай адхіліў абвінавачванні Канады з нагоды арышту яе грамадзян

2020-11-11 12:04:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь 10 лістапада адхіліў абвінавачванні Канады з нагоды арышту некалькіх грамадзян гэтай краіны на тэрыторыі Кітая.

Дыпламат заявіў пра гэта ў адказ на нядаўнія выказванні прэм'ер-міністра Канады Джасціна Трудо, які абвінаваціў Кітай ў "адвольным затрыманні" канадскіх грамадзян і ўжыванні "дыпламатыі прымусу".

Каментуючы даныя абвінавачванні на штодзённым брыфінгу для прэсы, Ван Вэньбінь адзначыў, што выкарыстанне тэрміна "дыпламатыя прымусу" з'яўляецца для Кітая абсалютна непрымальным.

Паводле яго слоў, кітайскія органы правапарадку арыштавалі і распачалі крымінальную справу супраць адпаведных канадскіх грамадзян згодна з законам і па падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы КНР, тады як Мэн Ваньчжоу была затрыманая ў Канадзе і знаходзіцца пад арыштам ужо больш за 700 дзён, нягледзячы на тое , што яна не парушыла ніводнага канадскага закона.

Як сказаў Ван Вэньбінь, расце колькасць доказаў таго, што амерыканскія і канадскія органы правапарадку падазраюцца ў злоўжыванні прынятымі працэдурамі і ў незаконных допытах Мэн Ваньчжоу. Пры гэтым Канада адмаўляецца апублікаваць ключавыя доказы па гэтай справе.

"Гэта ў поўнай меры агаляе палітычную падаплёку гэтай справы", - сказаў Ван Вэньбінь.

"Мы зноў заклікаем канадскі бок сумленна прызнаць асноўную прычыну ўзнікнення дадзенай праблемы. Вырашыць праблему немагчыма шляхам замоўчвання праўды і спроб увесці грамадскасць у зман", - дадаў афіцыйны прадстаўнік.

Галоўны фінансавы дырэктар кампаніі Huawei Мэн Ваньчжоу была арыштаваная 1 снежня 2018 г. у міжнародным аэрапорце Ванкувера па запыце Злучаных Штатаў, якія дамагаюцца яе экстрадыцыі па абвінавачваннях у махлярстве. Пры гэтым і сама Мэн Ваньчжоу, і кампанія Huawei неаднаразова адмаўлялі здзяйсненне якіх-небудзь супрацьпраўных дзеянняў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ