Вялікая цясніна Ялуцангпо ў Тыбеце ўключана ў спіс нацыянальных тураб'ектаў класа 5А

2020-11-11 15:26:04
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Вялікая цясніна Ялуцангпо ў Тыбеце была афіцыйна ўключана ў спіс жывапісных раёнаў Кітая класа 5А. Пра гэта на днях паведамілі ў Лхасе на працоўнай нарадзе па пытаннях развіцця культуры і турызму.

Вялікая цясніна Ялуцангпо / тыбецкая назва верхняга цячэння ракі Брахмапутра / агульнай працягласцю 504,6 км размешчана на тэрыторыі павета Мэнлінг тыбецкай акругі Ньінгчы. Перапад вышынь у гэтым раёне складае 6009 метраў.

Дзесяць гадоў таму гэта цясніна атрымала статус нацыянальнага тураб'екта класа 4А. Па выніках мінулага года раён наведала 456 тыс. турыстаў, а яго прыбытак ад турызму наблізіўся да 100 млн юаняў / каля 15,1 млн дол. ЗША /.

У 2015 годзе кампанія Tibet Tourism сумесна з мясцовай адміністрацыяй пачала рэалізацыю праекта паляпшэння інфраструктуры гэтага тураб'екта, які абышоўся ў 329 юаняў.

Акрамя Ялуцангпо, яшчэ чатыры тыбецкіх тураб'екта былі ўключаныя ў спіс жывапісных раёнаў Кітая класа 5А: ансамбль палаца-крэпасці і будыйскага храмавага комплексу Патала, манастыры Джаканг / у Лхасе / і Ташылхунпо / у Шыгадзе /, а таксама возера Пасанг.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ