Актывізацыя навукова-тэхнічных інавацый -- галоўная рухаючая сіла развіцця шанхайскага раёна Пудун

2020-11-16 14:40:32
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Шанхаі прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 30-годдзю палітыкі «развіцця і адкрыцця» раёна Пудун -- фінансавага і дзелавога цэнтра Кітая.

Пудун -- раён Шанхая, які пачаў інтэнсіўна развівацца ў 90-я гады мінулага стагоддзя. Тут размешчаны шматлікія эксперыментальныя зоны развіцця, у тым ліку фінансавыя, інвестыцыйныя, тэхналагічныя, гандлёва-экспартныя, лагістычныя, партовыя, індустрыяльныя, турыстычныя.

За апошнія гады ў раёне было дасягнута мноства прарыўных поспехаў у развіцці навукі і тэхнікі, а таксама ў інавацыйных сектарах эканомікі. У якасці прыкладу можна адзначыць Парк высокіх тэхналогій “Чжанцзян”, арыентаваны на высокатэхналагічную вытворчасць. У 2012 годзе ў гэтым тэхнапарку было распрацавана трэцяе пакаленне крыніц сінхроннага выпраменьвання «Шанхайская крыніца святла», якое па магутнасці займае чацвёртае месца ў свеце, саступаючы толькі Японіі, ЗША і Еўропе.

У цяперашні час фінансавая падтрымка навукі, тэхналогій і інавацый становіцца ўсё больш актуальнай. Для гэтага мясцовыя ўлады маюць намер распачаць крокі ў напрамку далейшай інтэрнацыяналізацыі фінансавага рынку, прыцягнення большай колькасці замежных інвестараў і прасоўвання эфектыўнага размяшчэння замежнага капіталу на мясцовым фінансавым рынку.

Паводле даследавання кансалтынгавай кампаніі Deloitte, 32 з 100 найбуйнейшых сусветных рытэйлераў выбралі Шанхай для сваёй аперацыйнай дзейнасці. Пры гэтым 30 з іх вядуць бізнэс менавіта ў раёне Пудун, дзе ў цяперашні час размешчана больш за 50 буйных і сярэдніх камерцыйных комплексаў гарадскога і раённага ўзроўняў.

Пашыраючы адкрытасць знешняму свету, Пудун імкліва становіцца адным з найбуйнейшых цэнтраў эканамічнага і тэхналагічнага развіцця сусветнага ўзроўню.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ