Каментар аналітычнай групы Медыякарпарацыі Кітая: “Праўда пра кітайскую вакцыну ў Бразіліі”

2020-11-16 14:48:44
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пасля правядзення ацэнкі даных Нацыянальнае ўпраўленне аховы здароўя Бразіліі аднавіла клінічныя выпрабаванні вакцыны ад каранавіруса новага тыпу, распрацаванай кітайскай біялагічнай кампаніяй «Кэсін» і бразільскім інстытутам Бутан-Тан.

9 лістапада Бразільскае нацыянальнае ўпраўленне аховы здароўя нечакана абвясціла аб прыпыненні працы кітайскай біялагічнай кампаніі «Кэсінн». Падчас выпрабаванняў вакцыны памёр адзін з добраахвотнікаў. Але неўзабаве мясцовая паліцыя вызначыла, што гэты добраахвотнік наклаў на сябе рукі. Інстытут Бутан-Тан таксама публічна заявіў, што вакцына кампаніі «Кэсінн» з'яўляецца бяспечнай, і смерць валанцёра не звязаная з тэсціраваннем.

Як адзначылі некаторыя бразільскія СМІ, за гэтым стаіць палітычны фактар. Па-першае, у сувязі з інцыдэнтам заява Нацыянальнага ўпраўлення аховы здароўя Бразіліі ішла насуперак даным Інстытута Бутан-Тан. Пасля таго, як тэсціраванне вакцыны было прыпынена, некаторыя бразільскія палітыкі назвалі яе «перамогай» над палітычнымі апанентамі. Навука, відавочна, была моцна палітызаваная ў Бразіліі.

Па-другое, было адзначана, што амерыканская фармацэўтычная кампанія Рfizer абвясціла аб 90% эфектыўнасці вакцыны, распрацаванай у яе сценах, пасля гэтага ў Бразіліі з'явілася навіна аб тым, што кітайская вакцына «мела сур'ёзныя неспрыяльныя наступствы», і загадала спыніць выпрабаванні.

Кітай неаднаразова заяўляў, што пасля завяршэння даследавання вакцыны ад каранавіруса яна будзе даступная ва ўсім свеце.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ