Пасля распродажу 11 лістапада ў Пекіне будзе дастаўлена каля 300 млн экспрэс-пасылак

2020-11-16 16:10:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

З 11 па 16 лістапада ў Пекіне, як чакаецца, будзе дастаўлена каля 300 млн экспрэс-пасылак з пакупкамі, зробленымі на распродажы 11 лістапада. Пра гэта сёння паведамілі ў гарадскім упраўленні паштовай службы.

Паводле прагнозу, максімальная сутачная колькасць пасылак можа дасягнуць 28 млн адзінак -- амаль удвая больш, чым у звычайныя дні. Каб зладзіць з пікавай нагрузкай, службы экспрэс-пошты прыцягнулі дадатковую працоўную сілу і загадзя ўдасканалілі сетку дастаўкі. Усяго ў горадзе будзе дадаткова задзейнічана больш за 5,1 тыс. супрацоўнікаў і звыш 1,4 тыс. аўтамабіляў.

Кампаніі, якія займаюцца кур'ерскай дастаўкай, за першыя тры кварталы апрацавалі і даставілі 2,21 млрд пасылак. Сярэдняя колькасць даставак на душу насельніцтва за гэты перыяд у Пекіне склала 106 адзінак -- у 2,3 раза больш, чым у сярэднім па краіне.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ