Каментар: Сумеснае стварэнне супольнасці адзінага лёсу ў АЦР для далейшага супрацоўніцтва ў рэгіёне

2020-11-23 15:26:30
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

20 лістапада на 27-й неафіцыйнай сустрэчы лідараў Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС), якая адбылася ў рэжыме відэасувязі, была зафіксавана мэта - стварэнне супольнасці адзінага лёсу ў АЦР. Гэта паказала накірунак эканамічнага супрацоўніцтва ў гэтым рэгіёне на далейшыя 20 гадоў.

«Мы павінны разглядаць прыняты доўгатэрміновы план як новы старт для пачатку далейшага супрацоўніцтва ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне», - сказаў Сі Цзіньпін у сваім выступленні. Ён зноў заклікаў стварыць супольнасць адзінага лёсу ў АЦР, якая базуецца на адкрытасці і інклюзіўнасці, інавацыйным росце, узаемазвязанасці і ўзаемавыгадным супрацоўніцтве.

Ініцыятыва Кітая супадае з новым планам АЦЭС - гэта не выпадкова, а вынік запытаў людзей на ўзмацненне супрацоўніцтва і ўмацаванне мультылатэралізму ў сучаснай сітуацыі.

З-за пандэміі каронавіруса ў гэтым годзе ў АЦР упершыню за 30 гадоў будзе адмоўны рост эканомікі. А тэрмін дзеяння «Багорскіх мэтаў» мінае ўжо да канца гэтага года. У якім накірунку будзе рухацца АЦЭС? Для гэтага патрэбны новы план.

На цяперашнім саміце старшыня КНР Сі Цзіньпін падрабязна распавёў, як стварыць супольнасць адзінага лёсу ў АЦР. Гэта ўказала шлях бачання новых перспектыў развіцця.

Сярод чатырох прынцыпаў самае важнае значэнне для развіцця АЦР мае «адкрытасць і інклюзіўнасць».

За апошнія гады глабалізацыя, мультылатэралізм і эканамічная інтэграцыя сутыкнуліся з цяжкасцямі і выклікамі. Па словах кітайскага лідара, на гэтым фоне АЦР павінен працягваць станавіцца лакаматывам, цвёрда забяспечваць мір і стабільнасць, паслядоўна ствараць сусветную эканоміку адкрытага тыпу.

Стварэнне зоны свабоднага гандлю, будучы адным з асноўных пунктаў у плане азіяцка-ціхаакіянскага супрацоўніцтва, прыцягвае вялікую ўвагу міжнароднай супольнасці. У дадзеным выступленні старшыня КНР Сі Цзіньпін выразна выказаў намер аб найхутчэйшым завяршэнні стварэння зоны свабоднага гандлю ў АЦР. Кітайскі бок «пазітыўна ставіцца да ідэі далучэння да ўсёабдымнага і прагрэсіўнага пагаднення аб Трансціхаакіянскім партнёрстве (CPTPP)», і аб'явіла аб правядзенні ў 2021 г. сімпозіума па інклюзіўным гандлі і інвестыцыях і сімпозіума па скарачэнні беднасці з дапамогай лічбавых тэхналогій.

У новай абстаноўцы на прасоўванне супрацоўніцтва ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне патрабуецца новы імпульс. Прапанаваныя кітайскім бокам шэраг ініцыятыў і мер, напрыклад, заклік аб усебаковым ажыццяўленні дарожнай карты па інтэрнэце і лічбавай эканоміцы АЦЭС, ініцыятыва аб аптымізацыі асяроддзя лічбавага бізнесу і правядзенне ў 2021 сімпозіума па скарачэнні беднасці з дапамогай лічбавых тэхналогій, усе яны заснаваныя на вопыце і высновах, назапашаных Кітаем падчас аднаўлення сваёй эканомікі, дэманструюць здольнасць Кітая ў дакладным кантролі заканамернасцяў эканамічнага развіцця, прадастаўляючы «асноўны ключ» да дасягнення росту ў інавацыйным развіцці АЦР.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у сваім выступленні заклікаў да далейшага ажыццяўлення Плана па ўзмацненні ўзаемазвязанасці. Ён таксама прапанаваў працягваць садзейнічаць

будаўніцтву «зялёнага калідора» для грузаперавозак, сумесна і якасна рэалізоўваць ініцыятыву «Адзін пояс і адзін шлях». У далейшым будуць ўмацоўвацца асновы інтэграцыі эканомікі АЦР, узмоцнена яго канкурэнтаздольнасць.

Супрацоўніцтва ў АЦР будзе падтрымліваць усе краіны рэгіёну, сумесна рухацца наперад да ажыццяўлення мэтаў на 2040 год.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ