Кітай выступае супраць ціску ЗША на кітайскія кампаніі

2020-11-24 10:47:28
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай рашуча выступае супраць несправакаваных рэпрэсій у дачыненні да кітайскіх прадпрыемстваў з боку ЗША. Пра гэта 23 лістапада заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь у Пекіне.

Паводле звестак СМІ, ЗША плануюць абвінаваціць 89 кітайскіх кампаній у супрацоўніцтве з ваеннымі і забараніць ім купляць амерыканскія тавары і тэхналогіі. У сувязі з гэтым, Чжаа Ліцзянь адзначыў, што дзеянні ЗША сур'ёзна супярэчаць прынцыпам рынкавай канкурэнцыі і міжнародным эканамічным правілам, якія заўсёды рэкламавалі ЗША, і непазбежна наносяць шкоду іх інтарэсам і іміджу.

«Урад ЗША павінен перастаць выкарыстоўваць нацыянальную бяспеку ў якасці падставы для падаўлення замежных прадпрыемстваў», - адзначыў кітайскі дыпламат.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ