Колькасць кітайскіх прадпрыемстваў у камерцыйнай аэракасмічнай прамысловасці перавысіла 160

2020-11-25 10:47:56
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Колькасць кітайскіх прадпрыемстваў у камерцыйнай аэракасмічнай прамысловасці перавысіла 160. Пра гэта стала вядома на міжнародным аэракасмічным форуме, які адбыўся ў гарадскім павеце Вэньчан астраўной правінцыі Хайнань (Паўднёвы Кітай).

"Гэтыя прадпрыемствы займаюцца вытворчасцю ракет і спадарожнікаў, ажыццяўляюць адсочванне і кантроль за спадарожнікамі, прадастаўляюць паслугі па эксплуатацыі спадарожнікаў сувязі і спадарожнікаў дыстанцыйнага зандзіравання, занятыя ў іншых галінах", - паведаміў Вань Яньхуэй, кіраўнік аддзела кіравання актывамі Кітайскай аэракасмічнай навукова-тэхнічнай карпарацыі на 1-м Міжнародным авіяцыйным і аэракасмічным форуме ў Вэньчане.

"На дадзены момант Кітай ажыццявіў больш за 50 міжнародных камерцыйных запускаў і здаў заказчыкам 14 выведзеных на арбіту спадарожнікаў", - дадаў ён.

Паводле яго слоў, Карпарацыя таксама плануе ператварыць Вэньчан у міжнародны цэнтр запуску касмічных апаратаў і пляцоўку для абмену і супрацоўніцтва ў аэракасмічнай галіне і, такім чынам, спрыяць развіццю камерцыйнай аэракасмічнай

прамысловасці.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ