Кітай абяцае пашырыць глабальную сетку зон свабоднага гандлю

2020-11-25 11:00:49
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай актывізуе намаганні па пашырэнню сеткі зон свабоднага гандлю па ўсім свеце, каб пашырыць сваё кола сяброў, заявіў міністр камерцыі КНР Чжун Шань.

Пасля падпісання Пагаднення аб Рэгіянальным усёабдымным эканамічным партнёрстве RCEP Кітай убачыць, што пагадненне аб свабодным гандлі паміж Кітаем і Камбоджай уступіць у сілу ў бліжэйшы час і паскорацца перамовы па інвестыцыйнай дамове з Еўропай, адзначыў Чжун Шань у артыкуле, апублікаваным у аўторак у газеце Жэньмінь жыбаа.

Чжун Шань таксама заклікаў актывізаваць намаганні па абнаўленні існуючых гандлёвых дагавораў з АСЕАН, Сінгапурам, Рэспублікай Карэя і Новай Зеландыяй, а таксама садзейнічаць перамовам па пагадненні аб свабодным гандлі паміж Кітаем, Японіяй і Рэспублікай Карэя, Кітаем і Саветам супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскага заліва, Кітаем і Нарвегіяй, і Кітаем і Ізраілем.

Паводле яго слоў, з выхадам RCEP на больш высокі ўзровень у такіх галінах, як мытныя працэдуры і спрашчэнне працэдур гандлю, абарона інтэлектуальнай уласнасці, электронны гандаль і сродкі для абароны гандлю, Кітай будзе актыўна ўдзельнічаць у дыялогу і кантактах з больш шматлікімі буйнымі эканомікамі і рэгіянальнымі гандлёвымі механізмамі.

Ахопліваючы рынак з колькасцю насельніцтва ў 2,27 млрд чалавек і сукупным ВУП у 26,2 трлн. дол. ЗША, краіны-удзельніцы RCEP, на долю якіх прыпадае каля трэцяй часткі сусветнай эканомікі, стануць буйным інтэграваным рынкам.

Назваўшы падпісанне RCEP вяхой у імкненні Кітая да адкрытасці, Чжун Шань адзначыў, што пагадненне дэманструе шчырасць і прыхільнасць краіны адкрыццю свайго рынку.

Імпарт і экспарт тавараў паміж Кітаем і іншымі членамі RCEP, кошт якіх штогод перавышае 1,4 трлн дол. ЗША, будуць абкладацца ільготнымі тарыфамі пасля рэалізацыі RCEP.

Між тым Кітай таксама паабяцаў адкрыць больш за 120 сектараў паслуг, уключаючы НДВКП і догляд састарэлых, што на 22 больш, чым колькасць сектараў, якія краіна пагадзілася адкрыць пры ўступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ