RCEP з'яўляецца карысным дадаткам да шматбаковай гандлёвай сістэмы

2020-11-25 11:20:12
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заявіў, што Рэгіянальнае ўсёабдымнае эканамічнае партнёрства / RCEP / адпавядае правілам Сусветнай гандлёвай арганізацыі / СГА / і з'яўляецца карысным дадаткам да шматбаковай гандлёвай сістэмы.

Ён зрабіў такую заяву па відэасувязі падчас 5-й нарады за круглым сталом у фармаце "1 + 6" з кіраўнікамі вядучых міжнародных эканамічных і фінансавых арганізацый.

"Падпісанне RCEP накіравала свету выразны сігнал аб цвёрдай падтрымцы мультылатэралізму і свабоднага гандлю", - сказаў прэм'ер Дзяржсавета КНР.

Паводле яго слоў, партнёрства існуе не толькі для 15 краін, якія падпісалі пагадненне. RCEP з'яўляецца адкрытым і інклюзіўным, і вітае ўдзел яшчэ большай колькасці краін, заявіў Лі Кэцян.

"Кітай гатовы працаваць з міжнароднай супольнасцю дзеля абароны мультылатэралізму. Мы аб'яднаем намаганні з усімі бакамі для пабудовы сусветнай эканомікі адкрытага тыпу", - сказаў кіраўнік кітайскага ўрада.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ