Кітайскі зонд Чан'э-5 зрабіў першую карэкцыю арбіты

2020-11-25 11:38:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі месяцовы зонд "Чан'э-5" паспяхова выканаў сваю першую арбітальную карэкцыю ў аўторак вечарам, паведаміла Кітайскае нацыянальнае касмічнае ўпраўленне / CNSA /.

Зонд зрабіў карэкцыю арбіты а 22:06 (па пекінскім часе) пры дапамозе рухавіка 3000N, які прапрацаваў каля двух секунд, пасля чаго ён працягнуў свой палёт да Месяца.

Да карэкцыі арбіты апарат правёў у космасе прыкладна 17 гадзін і знаходзіўся на адлегласці каля 160 тыс. км ад Зямлі. Усе сістэмы зонда працавалі ў штатным рэжыме, паведамілі ў ведамстве.

Карэкцыя арбіты неабходная для таго, каб зонд як мага дакладней прытрымліваўся сваёй тэарэтычнай траекторыі, адзначылі ў CNSA.

Кітай у 4:30 раніцы ў аўторак запусціў месяцовы зонд "Чан'э-5", які стаў першым у краіне касмічным апаратам, прызначаным для збору і дастаўкі на Зямлю узораў грунту з паверхні іншага нябеснага цела.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ